"Мама, тата, давайце гуляць па-беларуску!"
Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.
Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад “Сустракаем вясну”, на якіх дашкольнікаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. На гэтыя святы заўсёды запрашаюцца бацькі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.
А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску.
На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.
Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.
Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.
ПРЫКЛАДНЫЯ ГУЛЬНІ:
Скажы па-беларуску: ДЕВОЧКА - дзяучына, МАЛЬЧИК - хлопчык, ПАПА - тата, БАБУШКА - бабуля, ДЕДУШКА - дзядуля.
Пакажыце хто як працуе: КАВАЛЬ, ЦЫРУЛЬНIК, МАЛЯР, ЦЕСЛЯР.
Гульня-iмiтацыя: Бусел ходзiць па балоце, Матылек пералятае з кветкi на кветку, Мядзведзь лапамi адганяе аваднеў.
Гульня «Якi, якая, якое»: ЛIМОН – кiслы, ЦУКЕРКI – салодкiя, АБАРАНКI – мяккiя, ЯБЛЫК – духмяны.
Гульня «Хто – цi што».
Уважлiва паглядзець i адказаць на пытаннi па-беларуску.
Дзяўчынка (сумная) - вяселая
Яблык (кiслы) - салодкi
Цукеркi (горкiя) – салодкiя
Сукенка (запзцканая) – чыстая
Кураня (вялiкае) - маленькае
Заяц (храбры) – баязлiвы
Птушкi (чорныя) – белыя
Кошык (поўны) – пусты
Васіль Вітка: Лічылка.
Раз, два, тры, чатыры -
Зайчык вушы натапырыў.
Ідзе з лесу воўк, воўк
І зубамі: шчоўк, шчоўк.
Мы схаваемся ў кусты:
Зайка, я, і ты, і ты.
Ты ж, ваўчына, пачакай,
Як схаваемся - шукай.
Н. Загорская «Мае ўсе думы звязаны з табою…»